Высокародныя імкненні спадчыны

31 кастрычніка ў Палацы культуры горада Ліды адбылася літаратурна-музычная кампазіцыя “Высокародныя імкненні спадчыны” народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс”, прысвечаная Году малой Радзімы.

Свае пачуцці і любоў да роднага краю праз беларускае паэтычнае слова выказвалі паэтесы лідскай зямлі Людміла Краснадубская, Ганна Рэлікоўская, Жана Сенкевіч, Ірына Маркевіч, Вольга Ашмяна-Бічэль.

Прыемны настрой падаравалі музычныя кампазіцыі ў выкананні народнага ансамбля скрыпачоў “Славяночка”, а таксама аўтарскія песні паэткі, аўтара-выканаўцы Людмілы Краснадубскай.

Просмотров: 487 | | Теги: молодёжь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"