Свята бульбы “Бульбачка-беларусачка” адзначылі ў аграгарадку Гуды Лідскага раёна


У мінулую нядзелю свята бульбы “Бульбачка-беларусачка” сабрала жыхароў аграгарадка Гуды ў мясцовай установе культуры.
Работнікі Гудскага цэнтра творчасці і дасуга пастараліся, каб адпачынак вяскоўцаў атрымаўся змястоўным. І трэба сказаць, што гэта ім ўдалося. Госці змаглі прадэгусціраваць стравы з бульбы, паўдзельнічаць у гульнях і конкурсах, зрабіць здымкі ў спецыяльна аформленай фотазоне.
Узорны ансамбль “Сонейка” прыняў удзел у канцэртнай праграме.

 

Просмотров: 357 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"