Светлай памяці след

3-га лістапада у Палацы культуры горада Ліды адбыўся вечар памяці, прысвечаны творчым калегам пад назвай «Светлай памяці след». На працягу мерапрыемства прысутныя ўзгадалі сумесную працу і цікавыя жыццёвыя гісторыі, адзначылі яскравы талент і прафесіяналізм Івана Сухоцкага, Анатоля Юхневіча, Станіслава Янушкевіча, Аляксандра Акімава, Вячаслава Масла, Уладзіміра Хадарука, Валерыя Мелехаўца, Уладзіміра Рыжэніна, Вячаслава Пыпеця. 
Шмат добрых слоў выказалі ўдзельнікі народных калектываў установы, якім давялося працаваць з таленавітымі калегамі. Гучалі не толькі цёплыя ўспаміны, але і канцэртныя нумары народнага хору ветэранаў працы «Майскія зоры», ансамбля польскай песні «Крэсавяцы», ансамбля песні і танца «Лідчанка», ансамбля скрыпачоў «Славяначка», драматычнага тэатру «Ракурс», эстраднай студыі «Ліда-Мюзікл» і аматарскага аб'яднання «МузАльянс». 
Сярод прысутных таксама былі блізкія, сябры і знаёмыя, якія прыйшлі, каб аддаць даніну павагі дарагім ім людзям. Гасцямі вечара выступілі народны хор Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа «Вербіца» і ВІА «ПостФактум». 
- Змяніць лёс чалавека мы не можам, але захаваць памяць аб выдатных, добразычлівых, таленавітых людзях - гэта ў нашых сілах. Памяць аб іх жыве ў іх творах і ў нашых сэрцах – адзначыла Ніна Міхайлаўна Іванова, якая доўгі час працавала мастацкім кіраўніком і ведала кожнага з калег асабіста.

 

Просмотров: 620 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"