18 лютага, пятніца. Пачатак у 18:00

Спектакль-камедыя "Прымакі" паводле п'есы Я.Купалы ДУК "Слонімскі драматычны тэатр"

Спектакль-камедыя "Прымакі" паводле п'есы Я.Купалы  ДУК "Слонімскі драматычны тэатр", у рамках мерапрыемстваў да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа

Падзеі твору адбываюцца на вёсцы. Максім Кутас прачынаецца ў чужой хаце і не можа зразумець, дзе ён і чаму сюды трапіў. Даведаўшыся, што начаваў у кумы Даміцэлі, ён, як і яна, вельмі перажывае. Але добра паснедаўшы, абое павесялелі і выправіліся шукаць: Даміцэля — мужа Трахіма Сініцу, Максім — жонку Паланею. Тыя (яны таксама начавалі разам) у сваю чаргу шукаюць іх. Урэшце ўсе збіраюцца ў хаце Трахіма і пачынаецца агульная валтузня і сварка. З'яўляюцца ўраднік з соцкім і высвятляюцца ўсе непаразуменні: на першы дзень Сёмухі Трахім і Максім у манапольцы, перапіўшы, заспрачаліся, чыя жонка горшая, ды, каб развязаць спрэчку, вырашылі імі памяняцца. Мацейка Кутас і Кацярына Сініца, якія кахаюць адзін аднаго, пасьмейваюцца са сваіх бацькоў. Калі ж тыя нарэшце мірацца паміж сабою, яны дамагаюцца іх блаславення.

Твор напісаны ў жанры народнага анекдоту і камедыі становішчаў з выкарыстаннем фарсавых сітуацый. Для п'есы ўласцівыя дасціпнасць і сакавітасць мовы, кідкасць фарбаў у абмалёўцы характараў герояў.

Просмотров: 251 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"