Роднаму слову гучаць вечна! | |
20 лютага шэрагам разнастайных мерапрыемстваў Палац культуры горада Ліды адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы. Комлексную праграму “Роднаму слову гучаць вечна!” распачаў театр гульні “100 сяброў”. Яго ўдзельнікі прапанавалі навучэнцам Лідскага каледжа і школ горада інтэрактыўную гульню “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”. Кожны жадаючы змог праверыць асабістыя веды роднай мовы – зрабіць пераклад невялікага тэксту, ўспомніць асаблівасці словаўтварэння, найбольш цікавыя па гучанню беларускія словы. Юныя ўздельнікі народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс” запрасілі на паэтычную хвіліну – імрэзу “Імгненні творчасці”, дзе дэкламавалі вершы паэтаў-землякоў Алеся Мацулевіча, Людмілы Шахлай-Краснадубскай, Тамары Гольмант-Каратай і іншых. Працягам мерапрыемства стала канцэртная праграма “Малая Радзіма ў сэрцы маім”. Яскравае выступленне маладога і таленавітага творчага калектыва з Лідскага музычнага каледжа – ансамбля беларускай музыкі “Бравэрка” (кіраўнік Галіна Пушкіна) атрымала заслужаныя апладысменты ад гледачоў. Паміж канцэртных нумароў гучалі вершы і проза беларускіх паэтаў класікаў і лідскіх аўтараў – свае паэтычныя творы прачыталі Ксенія Бароўская і Ірына Вашкевіч. У праграме прынялі ўдзел Ангеліна Санько, Ірына Вашкевіч, Ксенія Бароўская, Уладзіслаў Шапуцько, Магрубат і Земфіра Ібрагімавы, Вольга Іокуш, Аліна Гаркун, Павел Мяткоўскі, Алег Лазоўскі, Наталля Мілер. | |
|
Всего комментариев: 0 | |