Мерапрыемствы да Дня роднай мовы ў Палацы культуры горада Ліды

У суботу 20 лютага ў рамках абласнога інфармацыйна-творчага праекта «Шосты школьны дзень»  творчыя калектывы Палаца культуры горада Ліды прапанавалі шэраг мерапрыемстваў да Дня роднай мовы. 
Спачатку і дзецям і дарослым прапанавалася прыняць удзел у інфармацыйна-гульнявой праграме “Пагуляем ў роднае слова” і майстар-класе “З добрымі думкамі” па вырабе лялек-абярэгаў. З задавальненнем наведвальнікі ўспаміналі беларускія словы і шылі маленькия паркалёвыя лялечкі.





Потым на спектакль “Як казкі пераблыталіся” запрасіў  узорны тэатар “Какос”.





Вясёлая і дынамічная пастаноўка на беларускай мове па матывах народных казак не пакінула абыякавымі і дзяцей і дарослых, а фотасесія з галоўнымі героямі акзалася сапраўдным сюрпрызам для ўсіх.
 - Вельмі цікава і смешна! Касцюмы і дэкарацыі неверагодныя. Будзем і далей прыходзіць да вас у госці.  – пракаменціравала спектакль адна з мам.


Пасля спектакля хлопчыкаў і дзяўчынак запрасіла танцавальна-забаўляльная праграма "Baby-dance"! 

Просмотров: 235 | | Теги: молодежь, дети | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"