Маладзёжная квэст-гульня «Дзяржава – гэта МЫ!» адбылася ў Палацы культуры горада Ліды

«Мая Беларусь – мая будучыня!» – упэўнена адзначалі ўдзельнікі маладзёжнай квэст-гульні, якая адбылася 16 сакавіка ў Палацы культуры горада Ліды і была прысвечана Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
– У любой дзяржаве сімволіка займае асаблівае месца, – заўважае культарганізатар Палаца культуры горада Ліды Арцём Мяржа. – Гэта гістарычная спадчына народа, якая дазваляе зазірнуць у мінулае і будучыню, адлюстроўвае яго нацыянальныя асаблівасці. І каб падкрэсліць значнасць гэтай падзеі, наш творчы калектыў задумаў гэтую цікавую квэст-гульню, якую падтрымала Лідская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання «БРСМ».
Капітанам каманд патрэбна было выцягнуць маршрутную карту і адправіцца ў незвычайнае падарожжа па «станцыях». На кожнай з іх удзельнікаў квэста сустракалі кантралёры, якія задавалі падрыхтаваныя пытанні. Адзнака за кожны правільны адказ адразу выстаўлялася ў маршрутны ліст, і, пабываўшы на кожнай станцыі, каманды вярталіся да месца пачатку гульні.
Усе ўдзельнікі каманд годна праявілі сябе, паказалі свае веды, кемлівасць і нават творчыя здольнасці.









 
Просмотров: 205 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"