Павялічваць духоўнае багацце беларускага народа, развіваць і падтрымліваць таленты – адна з асноўных задач работнікаў культуры! Выхаваўчая і асветніцкая дзейнасць Палаца культуры стварае спрыяльныя ўмовы для заняткаў народнай і мастацкай творчасцю, для задавальнення пазнавальных патрабаванняў, патрабаванняў у самаадукацыі, а таксама духоўнага і фізічнага развіцця насельніцтва Лідчыны.
Галоўнымі задачамі Палаца культуры з’яўляецца: захаванне і развіццё дасягненняў нацыянальнай культуры, традыцыйных форм культурнай дзейнасці і адпачынку, развіццё мастацкай творчасці, падтрымка творчых індывідуальнасцей, садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці розных слаёў насельніцтва і самаадукацыі ў галіне культуры і мастацтва, стварэнне ўмоў для развіцця духоўнага, інтылектуальнага і творчага патэнцыялу, практычная падтрымка аматарскіх аб’яднанняў, грамадскіх груп, сацыяльна значных ініцыятыў.