Дзень роднай мовы ў Палацы культуры горада Ліды
19 лютага Палац культуры горада Ліды запрасіў лідчан і гасцей горада на музыкальна-паэтычную праграму “Жывы выток зямлі беларускай”. Гэта культурна-асветніцкая падзея змагла сабраць і аб'яднаць на адной сцэне многіх творчых людзей Лідчыны. У зале прысутнічалі навучэнцы Лідскага дзяржаўнага музычнага каледжа, ўдзельнікі аматарскіх калектываў установы, творчыя людзі і жыхары нашага горада, якія ведаюць і паважаюць свае карані і родныя вытокі.
На працягу ўсяго мерапрыемства гучалі цудоўныя вершы лідскіх паэтаў, творы выканаўцаў аўтарскай песні, песні з рэпертуару вядомых усяму свету “Песняроў”. Гледачы з задавальненнем апладыравалі народнаму ансамблю “Вербіца” і таленавітым студэнтам Лідскага музычнага каледжа, салістам музычнага эстраднага калектыва “Талісман”, народнага хору ветэранаў “Майскія зоры”, народнага ансамбля скрыпачэй “Славяначка”, ўдзельнікам народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс”.
- Наша мова вельмі прыгожая. Тое, што яшчэ ў 1910 годзе на міжнароднай канферэнцыі ў Парыжы беларуская мова была пастаўлена на другое месца па мілагучнасці пасля італьянскай для мяне было адкрыццём ... Такой мовай можна і неабходна ганарыцца! - зрабіла вынік адна з удзельніц праграмы.















Просмотров: 335 | | Теги: молодежь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"