9 сакавіка, субота. Пачатак а 17.00

Зміцер Вайцюшкевіч – лепшае і новае ў Лідзе!

9 сакавіка на сцэне Палаца культуры горада Ліды адбудзецца сольны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча «Лепшае і новае».

Зміцер Вайцюшкевіч – спявак і музыка, кампазітар і прад’юсар, уладальнік шматлікіх наград і ганаровых званняў. Сваю кар’еру ён пачынаў у фолк-гурце «Палац» (1992-1998), потым разам з Веранікай Кругловай стаў адным з галоўных сімвалаў Kriwi (1997-2001).

На пачатку 2000-х Вайцюшкевіч распачаў паспяховую сольную кар’еру, у межах якой ён прайшоў шлях ад фолк-апрацовак да сучаснай нацыянальнай песні – не фолкавай па сваёй сутнасці, але беспамылкова беларускай па сваім музычным і лірычным паходжанні. Пра гэта красамоўна сведчаць усім вядомыя «Раскажы мне пра дождж», «Месяц – жоўтая лодка», «Я ішоў да цябе», «Дачакайся, матуля» і шмат іншых.

Зараз на рахунку Змітра больш за 15 альбомаў і канцэртных праграм на вершы вядомых беларускіх паэтаў: Рыгора Барадуліна, Алеся Камоцкага, Уладзіміра Някляева, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Караткевіча, Адама Русака і іншых.

– Плануем вялікі канцэрт са святочным настроем і добрымі песнямі. Гэта будзе падарожжа праз розныя часы, гурты і праграмы. Прагучаць песні, якія ведаюць усе. Нават тыя, якія я ўжо даўно не выконваў, – каментуе Зміцер Вайцюшкевіч.

9 сакавіка, Палац культуры горада Ліды (Янкі Купалы, 1) – 17:00

Інфалінія: 8 (33) 661-14-32, 8 (0154) 52-86-91

Просмотров: 431 | | Рейтинг: 5.0/1
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"