З Радзімай і песняй у сэрцы

15 сакавіка ДУ «Палац культуры горада Ліды» літаратурна-музычнай кампазіцыяй «З Радзімай і песняй у сэрцы» народнага аматарскага аб’яднання «МузАльянс» распачаў цыкл мерапрыемстваў, прысвечаных Году малой радзімы.

Куды б не вялі людзей шляхі і куды б не неслі рэкі, ёсць паняцці вытокаў і родных берагоў. У кожнага з нас часцінка душы жыве ў родным краі, кожны з нас чуе голас сваёй малой радзімы – адзінага асаблівага месца на Зямлі.

Тэма Беларусі і малой радзімы была прадстаўлена ў вершах лідскіх паэтаў і выканаўцаў, сярод якіх Людміла Краснадубская, Сяргей Чарняк, Галіна Рэлікоўская, Віктар Лебядзевіч, Святлана Мельнікава, Руслан Півавараў, Аляксандар Блахін, Вольга Верасняк, Ірына Маркевіч, Сяргей Герасімовіч, Аляксандра Лукуціна.

Аздобілі праграму выступленні народнага ансамбля народнай музыкі «Гудскі гармонік» філіяла «Гудскі сельскі цэнтр творчасці і дасуга» ДУ «Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці» і салістак эстраднай студыі «Акцэнт» ДУ «Палац культуры горада Ліды» Кацярыны Халецкай і Яўгеніі Шыпуль.

За ўсё, чым я сёння багаты,

Чым быў сагрэты я да дня,

Каго мне дзякаваць за гэта,

Як не цябе, мая зямля!

Вiктар Худавец

Просмотров: 587 | | Теги: молодёжь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"