Творча-патрыятычная эстафета “Мая Беларусь – мая Будучыня” адбылася ў Палацы культуры горада Ліды

“Мая Беларусь – мая будучыня!” – упэўнена адзначалі ўдзельнікі творча-патрыятычнай эстафеты, якая адбылася 12 сакавіка ў Палацы культуры горада Ліды і была прысвечана 25-годдзю Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і інстытута прэзідэнцтва ў Рэспубліцы Беларусь.

Мерапрыемства адбылося ў Палацы культуры і сабрала чатыры каманды ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі горада Ліды.

– У любой дзяржаве сімволіка займае асаблівае месца, – заўважае культарганізатар Палаца культуры горада Ліды Наталля Мілер. – Гэта гістарычная спадчына народа, якая дазваляе зазірнуць у мінулае і будучыню, адлюстроўвае яго нацыянальныя асаблівасці. І каб падкрэсліць значнасць гэтай падзеі, наш творчы калектыў задумаў гэтую цікавую эстафету, якую падтрымала Лідская раённая арганізацыя грамадскага аб’яднання “БРСМ”.


Капітанам каманд патрэбна было выцягнуць маршрутную карту і адправіцца ў незвычайнае падарожжа па “станцыях”. На кожнай з іх удзельнікаў эстафеты сустракалі кантралёры, якія задавалі падрыхтаваныя пытанні. Адзнака за кожны правільны адказ адразу выстаўлялася ў маршрутны ліст, і, пабываўшы на кожнай станцыі, каманды вярталіся да месца пачатку эстафеты.


– У мерапрыемстве прынялі ўдзел сапраўдныя патрыёты Рэспублікі Беларусь, патрыёты сваёй малой радзімы, сям'і, установы адукацыі, – адзначыла другі сакратар Лідскага РК ГА “БРСМ” Святлана Бабашэнкава. – Яны вельмі парадавалі кожнага з нас сваімі ведамі. Упэўнена, на працягу ўсяго жыцця гэта моладзь будзе памятаць пра тое, што Канстытуцыя з'яўляецца гарантам нашых правоў і свабод.

Па балах пераможцам эстафеты стала каманда ДУА “Сярэдняя школа №1 горада Ліды”. Арганізатары ўпэўнена адзначаюць – усе ўдзельнікі каманд годна праявілі сябе, паказалі свае веды, кемлівасць і нават творчыя здольнасці.

Просмотров: 441 | | Теги: молодежь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"