Мерапрыемствы да Свята роднай мовы ў Палацы культуры горада Ліды

Увечары 19 лютага Палац культуры горада Ліды запрасіў лідчан і гасцей горада на тэматычнае адкрыццё Свята роднай мовы “Беларуская мова гучыць!”.


На працягу вечара гучалі беларускія мелодыі і песні ў выкананні салістаў творчых калектываў установы. Гледачы з задавальненнем апладыравалі удзельнікам народнага ансамбля скрыпачэй “Славяначка”, вакальнага гурта народнага хора ветэранаў “Майскія зоры”, народнага рок-гурта “Прэмія”, калектыву рэтра-песні “Мерыдыян”, вакальнага гурта “Медуніца”,  харэаграфічны калектыў “Чаравічкі”.









Асаблівыя эмоцыі выклікалі аўтарскія вершы лідскіх паэтэс – удзельніц народнага аматарскага аб'яднання “МузАльянс” – Ганны Релікоўскай і Людмілы Краснадубскай.


Вельмі спадабалася батлейка “Курачка і каласок”, якую прадставіў аддзел рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.


 
Просмотров: 343 | | Теги: пожилые, молодежь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"