15 лістапада, пятніца. Пачатак у 19.00

Спектакль "ART" Нацыянальнага акадэмiчнага тэатра імя Янкi Купалы

Інтэлектуальная камедыя вядомага французскага драматурга Ясміны Рэза распавядае пра трох 40-гадовых сяброў, якія перажываюць крызіс сярэдняга веку, здольны разбурыць даўнюю прыязнасць. Праз камізм сітуацыі паступова прыходзіць разуменне складанасці Мастацтва чалавечых дачыненняў, поўнае непаразуменняў, жорсткасці і неверагоднай пяшчоты. П’еса была перакладзена на 35 моваў і пастаўлена ў шматлікіх тэатрах свету.

 

Спектакль ідзе на беларускай мове.

 

Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін

Сцэнограф Аляксандр Арлоў

Мастак па касцюмах Людміла Ганчарова

 

Працягласць – 1 гадзіна 45 хвілін

Спектакль адбудзецца 15 лістапада. Пачатак у 19.00.

Кошт квітка 12 б.р., 10 б.р.

Даведкі па тэлефоне 54-86-91

Просмотров: 491 | | Рейтинг: 3.0/1
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"