Роднаму слову гучаць вечна!

20 лютага шэрагам разнастайных мерапрыемстваў Палац культуры горада Ліды адзначыў Міжнародны дзень роднай мовы.

Комлексную праграму “Роднаму слову гучаць вечна!” распачаў театр гульні  “100 сяброў”. Яго ўдзельнікі прапанавалі навучэнцам Лідскага каледжа і школ горада інтэрактыўную гульню “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся”. Кожны жадаючы змог праверыць асабістыя веды роднай мовы – зрабіць пераклад невялікага тэксту, ўспомніць асаблівасці словаўтварэння, найбольш цікавыя па гучанню беларускія  словы.

Юныя ўздельнікі народнага аматарскага аб’яднання “МузАльянс” запрасілі на паэтычную хвіліну – імрэзу “Імгненні творчасці”, дзе дэкламавалі вершы паэтаў-землякоў Алеся Мацулевіча, Людмілы Шахлай-Краснадубскай, Тамары Гольмант-Каратай і іншых.

Працягам мерапрыемства стала канцэртная праграма “Малая Радзіма ў сэрцы маім”. Яскравае выступленне маладога і таленавітага творчага калектыва з Лідскага музычнага каледжа – ансамбля беларускай музыкі “Бравэрка” (кіраўнік Галіна Пушкіна) атрымала заслужаныя апладысменты ад гледачоў. Паміж канцэртных нумароў гучалі вершы і проза беларускіх паэтаў класікаў і лідскіх аўтараў – свае паэтычныя творы прачыталі Ксенія Бароўская і Ірына Вашкевіч.

У праграме прынялі ўдзел Ангеліна Санько, Ірына Вашкевіч, Ксенія Бароўская, Уладзіслаў Шапуцько, Магрубат і Земфіра Ібрагімавы, Вольга Іокуш, Аліна Гаркун, Павел Мяткоўскі, Алег Лазоўскі, Наталля Мілер.








 
Просмотров: 506 | | Теги: молодежь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"