19 лютага, серада. Пачатак у 18.00

Музыкальна-паэтычная праграма «Жывы выток зямлі беларускай»

Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яго носьбіта. Мова – частка чалавечай культуры, гістарычнай спадчыны. Дзякуючы ёй працягваюць жыць традыцыі. Мова абуджае цікавасць да пазнання свету, садзейнічае праяўленню павагі да нашага мінулага і служыць элементам аб’яднання людзей незалежна ад месца і часу іх пражывання.

З нагоды гэтага 19 лютага ў 18:00 малая зала Палаца культуры ветліва расчыніць дзверы для гасцей музыкальна-паэтычнай праграмы народнага аматарскага аб’яднання «МузАльянс» пад назвай «Жывы выток зямлі беларускай», дзе ўсе прысутныя змогуць дакрануцца да творчасці таленавітых беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, выканаўцаў і музыкантаў, да пяшчотнай, мілай слыху і сэрцу роднай мовы.

Уваход свабодны.

Даведкі па тэлефонах: 54-86-91, 54-22-97
Просмотров: 274 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"