Міжнародны дзень роднай мовы

Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Дзень роднай мовы асаблівы для кожнай нацыі, кожнага народа, бо няма народа без мовы, няма мовы без яе носьбіта.
19 лютага работнікі Палаца культуры горада Ліды пачалі працоўны дзень з акцыі “Вітаемся па беларуску” і гульнявой праграмы “Гульня слоў”.


Гэта стала арыгінальнай праверкай на веданне мовы! Пасля прывітання і пажадання добрага ранку, удзельнікам прапаноўвалася прыдумаць новае слова на апошнюю літару, амаль як у гульні “Гарады”. З задавальненнем работнікі падтрымлівалі эстафету і будавалі ланцужок з беларускіх слоў.







Сапраўдным сюрпрызам стала смачная і духмяная бабка з бульбы са смятанай ад кіраўніка народнага тэатра гульні “100 сяброў” Ірыны Кузняцовай – ёй частаваліся ўсе гульцы.  


Дапоўніла і ўпрыгожыла мерапрыемства выстава-інсталяцыя аўтарскіх лялек “Лялька, як мова беларускага народа” ад аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.



Святкаванне Дня роднай мовы працягнецца і наведвальнікаў Палаца культуры горада Ліды чакае цэлы шэраг цікавых мерапрыемстваў.

Просмотров: 235 | | Теги: молодежь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"