15 сакавіка, чацвер. Пачатак у 18:00
З Радзімай і песняй у сэрцы | |
Годам малой радзімы абвешчаны 2018 год у Беларусі. 15 сакавіка ў 18:00 у малой зале Палаца культуры горада Ліды будзе прадстаўлена літаратурна-музычная кампазіцыя «З Радзімай і песняй у сэрцы» народнага аматарскага аб’яднання «МузАльянс», прысвечаная адкрыццю Года малой радзімы на Лідчыне. Малая радзіма – гэта родны горад, вуліца ў горадзе альбо невялікі дворык; родная вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады; вобразы прыроды, якія цешаць вока напоўненасцю і спакоем і даруюць пачуццё любові і гонару за родны край. Падчас правядзення мерапрыемства для гледачоў прагучаць творы таленавітых паэтаў і музыкантаў Лідчыны. Уваход вольны. Кантактны тэлефон: 52-22-97 | |
|
Всего комментариев: 0 | |