І любоў да жыцця, і адвага

Міжнародны дзень памяці аб Чарнобыльскай катастрофе адзначаецца 26 красавіка ва ўсім свеце. Менавіта ў гэты дзень адбылася трагедыя, якая забрала мноства жыццяў і пакінула свой след у лёсах мільёнаў людзей. Эмоцыі ад гэтай падзеі знайшлі адлюстраванне ў паэтычнай і музычнай творчасці нашых землякоў-лідчан.

24 красавіка напярэдадні Дня памяці Чарнобыльскай трагедыі ў малой зале Палаца культуры горада Ліды адбылася тэматычная праграма "І любоў да жыцця, і адвага", падчас якой вёўся расказ і дэманстраваліся відэаролікі дакументальнай хронікі аварыі ў Чарнобылі 1986 года аб гераічнай працы ліквідатараў аварыі, прычыне катастрофы і падзеях пасля выбуху.




Просмотров: 396 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"