Дзяржаўная ўстанова “Палац культуры горада Ліды” прыняла ўдзел у абласным праекце “Ад народных вытокаў праз творчасць – у будучыню”

Лідская зямля шчодрая на таленты і цікавыя падзеі, з багатай гісторыяй і культурнай спадчынай, таленавітымі і славутымі імёнамі землякоў! Яскравай зоркай на небасхіле Лідчыны ззяе Палац культуры, які гасцінна адчыніў свае дзверы для наведвальнікаў у 1995 годзе.

Павялічваць духоўнае багацце беларускага народа, развіваць і падтрымліваць таленты – адна з асноўных задач работнікаў культуры! Выхаваўчая і асветніцкая дзейнасць Палаца культуры стварае спрыяльныя ўмовы для заняткаў народнай і мастацкай творчасцю, для задавальнення пазнавальных патрабаванняў, патрабаванняў у самаадукацыі, а таксама духоўнага і фізічнага развіцця насельніцтва Лідчыны.

Галоўнымі задачамі Палаца культуры з’яўляецца: захаванне і развіццё дасягненняў нацыянальнай культуры, традыцыйных форм культурнай дзейнасці і адпачынку, развіццё мастацкай творчасці, падтрымка творчых індывідуальнасцей, садзейнічанне пазнавальнай актыўнасці розных слаёў насельніцтва і самаадукацыі ў галіне культуры і мастацтва, стварэнне ўмоў для развіцця духоўнага, інтылектуальнага і творчага патэнцыялу, практычная падтрымка аматарскіх аб’яднанняў, грамадскіх груп, сацыяльна значных ініцыятыў.

Калектыў Палаца культуры – гэта неардынарныя, верныя сваёй справе прафесіяналы, якія не проста рэалізуюць свой творчы патэнцыял, а ўдасканальваюць яго дзень за днём. Таму ўзровень мерапрыемстваў Палаца культуры горада Ліды можна адзначыць як прыклад высокага майстэрства ў вобласці культуры.

У Палацы культуры склалася трывалая сістэма правядзення свят, конкурсаў, фестываляў, якая садзейнічае стварэнню спрыяльных умоў для развіцця творчых калектываў, падтрымцы творча адароных выканаўцаў, адкрыццю новых талентаў.

Існуе 14 калетываў з наіменнем “народны” і “ўзорны”, якіх ветліва чакаюць не толькі жыхары Лідчыны, а і многіх другіх гарадоў і мястэчак нашай краіны і за яе межамі.
 

Народная эстрадная студыя «Ліда-мюзікл» 

Аснову рэпертуару тэатра складаюць творы, напісаныя яго ўдзельнікамі ў цесным супрацоўніцтве з мясцовымі паэтамі і кампазітарамі. Гэта арыгінальныя аранжыроўкі ўжо вядомых песень і аўтарскія песні ў асноўным на вершы паэтаў Лідчыны: Віктара Бачарова, Леаніда Вінніка, Святланы Цішук, Ігара Гушчынскага, Рычарда Грушы, Міхася Мельніка і інш..

Паралельна з раскрыццём талентаў ужо склаўшыхся выканаўцаў “Ліда-мюзікл” працуе і з музыкантамі, якія яшчэ толькі пачынаюць свой творчы шлях. У тэатры ўзрасло новае пакаленне таленавітай моладзі – Аляксандр Маркевіч, Дзінара Мазітава, Міхаіл Кузняцоў, Дар’я Быкава, Аляксандра Арноўская, Ганна Амозава, Ганна Краснік, Валерыя Аленовіч, Лідзія Лысенкова, Дар’я Кашлей і інш..

Паслужны спіс калектыву поўны значных падзей і яркіх выступленняў.
 

Народны ансамбль песні і танца “Лідчанка”

Ансамбль песні і танца «Лідчанка» – малады, перспектыўны калектыў,які папулярны не толькі ў горадзе Ліда і Лідскім раёне, але і далёка за яго межамі. Калектыў складаецца з харавой, аркестровай і танцавальнай групы.

Рэпертуар калектыву заснаваны на беларускіх народных песнях і танцах, вакальна-харэаграфічных кампазіцыях, а таксама на песнях сучасных беларускіх кампазітараў.

Ансамбль песні і танца «Лідчанка» з'яўляецца нязменным удзельнікам гарадскіх і раённых мерапрыемстваў, а таксама арганізатарам сольных канцэртных праграм.

Яркае, запальнае шоў у беларускім стылі упрыгожыць любое свята, а прафесійны вакал і харэаграфічнае майстэрства ўдзельнікаў калектыву не пакіне абыякавымі ўсіх прысутных ў зале.

 

Народны ансамбль польскай песні “Крэсавяцы”

Асноўныя накірункі дзейнасці – гэта папулярызацыя польскай народнай песні, развiццё нацыянальнай песеннай спадчыны.Рэпертуар складаецца з польскіх і беларускіх народных песень, класічных і эстрадных твораў.

Ансамбль паспяхова прымае ўдзел у гарадскіх, раённых, абласных і міжнародных фестывалях і конкурсах.
 

Народны хор ветэранаў вайны і працы “Майскія зоры”

Асноўныя напрамкі дзейнасці – захаванне і развіццё нацыянальных традыцый, патрыятычнага выхавання моладзі. Хор заснаваны з мэтай арганізацыі вольнага часу ветэранаў вайны і працы.

Рэпертуар хору складаецца з песень ваенных гадоў, песень патрыятычнага і грамадскага зместу, народных песень, выконвае музычныя творы a’capella.

Калектыў актыўна вядзе гастрольна-канцэртную дзейнасць, за якую неаднаразова ўзнагароджваўся ўдзячнымі лістамi i граматамі ўстаноў i прадпрыемстваў, прымае ўдзел у гарадскіх і раённых мерапрыемствах, выступае з канцэртнымі праграмамі перад вайскоўцамі, на прадпрыемствах, установах культуры горада i раёна , у навучальных установах. Хор з'яўляецца ўдзельнікам абласных аглядаў мастацкай творчасці “Не старэюць душой ветэраны”.
 

Народнае аматарскае аб’яднанне “МузАльянс”

Аматарскае аб’яднанне “МузАльянс” ставіць перад сабой адзіную галоўную задачу – прапаганду і папулярызацыю творчасці таленавітых музыкантаў Лідчыны ў розных формах канцэртнай дзейнасці.

Музычная палітра калектыву дастаткова разнастайная: ад народнага жанру да рок-музыкі.

Асобную і значную ролю ў дзейнасці “МузАльянса” займаюць вечары памяці паэтаў і музыкантаў Лідчыны.

Лідскія аўтары – пастаянныя ўдзельнікі і неаднаразовыя пераможцы разнастайных конкурсаў і фестываляў.
 

Узорны тэатр «Какос»

Узорны тэатр “Какос” быў заснаваны ў 1993 годзе пры Палацы культуры Лідскай абутковай фабрыкі. Кіраўніком калектыва з пачатку яго заснавання па 2002 год была Наталля Ўладзіміраўна Васько. У тым жа 1993 годзе калектыў змяніў базу дзейнасці і пераходзіць у

гарадскі Дом культуры. Званне “узорны” тэатру было прысвоена ў 1994 годзе за пастаноўку спектакля па п’есе В.Ардава “Закулисные истории, или один день из жизни театрального работника”. Рэпертуар тэатра складаюць п’есы рускіх і беларускіх аўтараў.

“Какосу” сёння па сілах выкананне спектакляў у самых разнастайных жанравых накірунках. Рэпертуар тэатра складаюць спектаклі для дзяцей і юнацтва. Тэатр “Какос” паспяхова вядзе актыўную гастрольную дзейнасць. На працягу года юныя гледачы горада і раёна маюць магчымасць убачыць больш за пяцьдзесят выступленняў калектыва.
 

Народны драматычны тэатр “Ракурс”

Народны драматычны тэатр ў горадзе Ліда заснаваны ў 1948 годзе артыстам-прафесіяналам Іванам Маркавічам Шолкам. У 1967 годзе за пастаноўку спектакля “Хто смяецца апошнім” па пьесе Кандрата Крапівы калектыву было прысвечана ганаровае званне “народны”.

Асноўнымі напрамкамі творчасці з’яўляюцца развіццё і прапаганда тэатральнай творчасці сярод насельніцтва, развіццё акцёрскага майстэрства і павышэнне выканаўчага ўзроўню ўдзельнікаў калектыва. Сённня пастаноўкі народнага драматычнага тэатра ахопліваюць розныя творчыя напрамкі: гэта мініяцюры, жывые паштоўкі, інсцэніроўкі, тэатралізаваныя прадстаўленні, PR- прадстаўленні, а таксама спектаклі для дзяцей, моладзі і дарослай аўдыторыі, што дазваляе пашырыць геаграфію гастрольнай дзейнасці.
 

Народны калектыў рок-гурт “Прэмія”

Кіраўнік – Віктар Лебядзевіч. Рэпертуар рок-групы складаюць, у асноўным, аўтарскія песенныя і інструментальныя творы кіраўніка і ўдзельнікаў калектыву, а таксама каверы вядомых рок-гітоў. Гастрольны дыяпазон групы «Прэмія» ахоплівае канцэртныя пляцоўкі не толькі горада Ліды і Лідскага раёна, але і ўсёй Беларусі, а таксама краіны блізкага замежжа. Калектыў з'яўляецца лаўрэатам шматлікіх рэспубліканскіх і міжнародных фестываляў.

Музыкі частыя госці байк-фестываляў у Брэсце, Лідзе, удзельнікі канцэртаў у сталічных клубах «Каёт» і »ТНТ», моладзевым цэнтры г.Гродна, рок-клубах Масквы ( «Рок Хаўс», «ФМ клуб», «Літл рок») і Санкт-Пецярбурга ( «МОД», «Камчатка»), дзе набылі сваю папулярнасць і атрымалі высокую ацэнку сярод аматараў рок-музыкі.

«Прэмія» выступала ў сумесных турах па Беларусі з такімі калектывамі як «Палац», «Крама», «Ляпіс Трубяцкой», «Нейра дзюбель», з дуэтам Ядвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча.

Група «Прэмія» дапаможа прачуць сінтэз музычнага густу, прафесіяналізму і сучаснага падыходу да рок-музыцы.
 

Народны ансамбль скрыпачоў “Славяначка”

Асноўныя напрамкі творчай дзейнасці калектыву – гэта папулярызацыя скрыпічнай музыкі славянскіх народаў, папулярнай і класічнай музыкі. 
Народны ансамбль скрыпачоў “Славяначка”  добра вядомы не толькі ў горадзе і раёне, але і за іх межамі. Ён часта з вялікім поспехам выступае на канцэртных пляцоўках вобласці.
 

Узорны ансамбль танца “Сонейка”

Калектыў працуе ў народна-эстрадным стылі. У аснове харэаграфічных пастановак беларускія народна-сцэнічныя танцы
Ансамбль добра вядомы не толькі ў горадзе і раёне, але і за іх межамі. Ён часта з вялікім поспехам выступае на канцэртных пляцоўках вобласці. З’яўляецца пастаянным ўдзельнікам Міжнароднага фестывалю нацыянальных культур (г.Гродна), тэлевізійных фестываляў.
 

Народны ансамбль інструментальнай музыкі “Фестываль”

У складзе калектыву чацвёра прафесійных музыкаў, якія валодаюць гульнёй на акардэоне, балалайцы, скрыпічным кантрабасе, ударных інструментах.
Адным з асноўных напрамкаў творчай дзейнасці з’яўляецца  папулярызацыя беларускага музычнага мастацтва, захаванне і развіццё нацыянальных традыцый, канцэртная дзейнасць.
Рэпертуар ансамбля развіваецца ў двух асноўных напрамках: папулярная эстрадная музыка і апрацоўка народных мелодый. 
«Фэстываль» неаднаразова станавіўся пераможцам гарадскіх, раённых, абласных і міжнародных фестываляў і конкурсаў.
 

Народны ансамбль яўрэйскай музыкі «Шалом»

«Шалом» з'яўляецца лаўрэатам фестываляў у Беларусі, Польшчы, Украіне, дыпламантам шматлікіх міжнародных конкурсаў выканаўцаў яўрэйскай музыкі. У рэпертуары ансамбля песні на ідыш, іўрыце, беларускай, польскай, рускай мовах, інструментальныя п'есы, папулярная эстрадная музыка.
 Вялікай папулярнасцю ў слухачоў карыстаюцца розныя жанры габрэйскай музычнай традыцыі: літургічная музыка, габрэйскія народныя песні і інструментальныя клезмерскія кампазіцыі. Ансамбль запісаў 4 кампакт-дыска, выпусціў 2 нотных зборніка "Яўрэйскія малітвы".
«Шалом» паспяхова выступае на канцэртных пляцоўках гарадскіх, раённых мерапрыемстваў, удзельнічае ў радыё- і тэлеперадачах. Ажыццяўляе гастрольную дзейнасць у Літве, Польшчы, Украіне, Італіі, Аўстрыі, Ізраілі.
 

Узорная студыя бальнага танца “Феерыя-Дэнс”

Узорная студыя бальнага танца “Феерыя-Дэнс” створана ў 2008 годзе. У 2013 годзе калектыў атрымаў найменне “узорны аматарскі калектыў”. Аснову рэпертуару студыі складаюць лацінаамерыканскія і еўрапейскія танцы: самба, ча-ча-ча, румба, пасадобль, джайв, вальс, танга, факстрот, квік-стэп, дыска. Студыя працуе ў цеснай сувязі з удзельнікамі эстрадных аматарскіх калектываў. Дзякуючы творчаму майстэрству выхаванцаў, харэаграфічныя кампазіцыі атрымліваюць паспяховае сцэнічнае ўвасабленне. Усе нумары калектыву – гэта сінтэз касцюміравання, рухаў, пластыкі, дапоўненыя цікавым музычным матэрыялам. Калектыў можна ўбачыць як на самых прэстыжных сцэнах вобласці, так і на пляцоўках дзіцячых дамоў, школ-інтэрнатаў, сацыяльных цэнтраў. “Феерия-Денс” цесна супрацоўнічае з творчымі калектывамі Лідскага раёна, прафсаюзнымі арганізацыямі і грамадскімі аб’яднаннямі, установамі сацыяльнага тыпу, а таксама з’яўляецца ўдзельнікам дабрачынных абласных і раённых акцый. У гэтым плане калектыў – самы запатрабаваны ў рэгіёне. “Феерыю-Дэнс” адрознівае актыўная канцэртная і конкурсна-фестывальная дзейнасць, удзел у якой дазваляе павышаць творчы патэнцыял выхаванцаў да далейшага развіцця і росту.


Творчай візітнай карткай галоўнай установы рэгіёна з’яўляюцца шматлікія фестывалі і конкурсы, на якіх магчыма не толькі прадэманстраваць свае здольнасці, але і з карысцю правесці свой вольны час. 
 

Епархіяльны фестываль-конкурс праваслаўных песнапеняў “Слава ў вышніх да Бога”

У мэтах адраджэння, захоўвання і развіцця пеўчай праваслаўнай культуры кожны год у Палацы культуры горада Ліды праводзіцца Епархіяльны фестываль-конкурс праваслаўных песнапенняў “Слава ў вышніх да Бога”. Па традыцыі ў фестывалі-конкурсе прымаюць удзел дзіцячыя, дарослыя, царкоўныя, свецкія і вучэбныя харавыя калектывы, вакальныя ансамблі і сольныя выканаўцы. Са сцэны гучаць не толькі царкоўныя песнапенні, але і творы духоўнай тэматыкі, музычныя творы на словы беларускіх паэтаў і кампазітараў, аўтарскія выступленні саміх канкурсантаў. У 2016 годзе фестываль атрымаў статус міжепархіяльнага і кожны год пашырае геаграфічныя межы.
 

Фестываль маладзёжных субкультур “Маладзёжная хваля”

Яскравае свята маладосці, здаровага адпачынку, радасці, жывых зносін, сяброўства і энергіі развернецца каля сцен Лідскага замка. У прыарытэце інтэрактыўныя пляцоўкі прадстаўнікоў маладзёжных субкультур, дзе кожны зможа заявіць аб сабе і перадаць вопыт.
Выканаўцы брэйк-данса, хіп-хопа, спартыўна-бальнага і сучаснага танца, тыя, хто займаецца воркаўтам, ёгай і пілатэсам, ролеры, скейтбардзісты, ВМХ-райдэры, чырлідэры, музыканты, мастакі, майстры макіяжу і прычосак, а таксама ўдзельнікі гістарычных рэканструкцый цэлы дзень будуць дэманстраваць сваі ўменні. Гасцей чакае актыўны адпачынак для ўсёй сям’і: тэатралізавана-гульнявыя праграмы, дзіцячыя атракцыёны, фотазоны, фудкорт, квэст-гульня, конкурс малюнка на асфальце, спартыўныя актывацыі, майстар-класы і яшчэ шмат чаго цікавага! Фестываль маладзёжных субкультур “Маладзёжная хваля” – выдатная нагода адпачыць усёй сям’ёй энергічна і безтурботна!
 

Сямейны фестываль “ТАТА-FEST”

У чацьвёрты раз Палац культуры горада Ліды запрашае ўсіх актыўных і энергічных пап весела адпачыць на сямейным фестывалі “ТАТА-FEST”. Вы станеце не проста гледачамі, але галоўнымі дзеючымі асобамі свята!     А гэта значыць, што вас чакае забаўляльная праграма, задорныя конкурсы і віктарыны, танцы, новыя знаёмствы, смех, весялосць і прызы. Падарыце свайму дзіцяці магчымасць яшчэ раз пераканацца, што яго тата – самы лепшы! Перавага аддаецца маляўнічым сямейным плакатам, яркаму адзенню, усмешкам і выдатнаму настрою!
 

Адкрыты фестываль “Каб восень была залатой” для людзей пажылога ўзросту

Адкрыты фестываль “Каб восень была залатой” для людзей пажылога ўзросту – гэта магчымасць праявіць сябе і адчуць, што ў любы момант жыцця  можна быць актыўным, сучасным і атрымліваць новыя веды, развівацца творча і інтэлектуальна. Разнапланавыя пляцоўкі, выставы-інсталяцыі, майстар-класы, конкурс “Крэатыўны ўзрост” стануць выдатнай нагодай прадэманстраваць таленты і майстэрства. Інтэлектуальная гульня-імправізацыя “Бітва розумаў або 60+” стане асаблівасцю фестывалю. У ёй можа прыняць удзел любы жадаючы.
 

“Ліда-культурная сталіца Беларусі-2020”

Палац культуры ўнёс уклад у развіццё культуры Лідчыны, якая стала ў 2020 годзе культурнай сталіцай.
У Лідзе, як і ў кожнай культурнай сталіцы, на працягу года будзе рэалізоўвацца праграма культурных мерапрыемстваў. Яна ўключыць у сябе канцэртныя праграмы, тэатральныя пастаноўкі, выставы, агляды, конкурсы, канферэнцыі, пленэры, семінары і іншае. Будуць увасабляцца ў жыццё інавацыйныя праекты па прэзентацыі культурнай самабытнасці горада, развіццю і папулярызацыі традыцый і дасягненняў нацыянальнай культуры, актывізацыі творчай ініцыятывы, павышэнню турыстычнай прывабнасці рэгіёну.
 

Просмотров: 235 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"