20 лютага, серада. Пачатак у 14.00

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Штогод 21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Родная мова – "матчын дарунак ад самай калыскі", у кожнага народа яна свая.

З нагоды гэтай падзеі, 20 лютага ў 14:00 у малой зале Палаца культуры горада Ліды адбудзецца комлексная праграма “Роднаму слову гучаць вечна!”, дзе кожны зможа адчуць мілагучнасць і сілу нашай роднай беларускай мовы, стаць удзельнікам гульнёвай праграмы на аснове беларускага фальклору “Дзе нарадзіўся, там і згадзіўся” народнага тэатра гульні “100 сяброў”.

У праграме прымуць удзел ансамбль беларускай музыкі “Бравэрка” Лідскага музычнага каледжа, пад кіраўніцтвам Галіны Пушкінай, маладыя чытачы навучальных устаноў горада Ліды і Бярозаўкі. Прагучать творы знакамітых беларускіх пісьменнікаў Максіма Танка, Пімена Панчанкі, Змітрака Бядулі, а таксама сучасных лідскіх аўтараў Алеся Хітруна, Людмілы Шахлай-Краснадубскай, Ганны Рэлікоўскай, Ирыны Вашкевіч, Екацярыны Цітовай і іншых.

Уваход свабодны.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 52-86-91, 52-22-97

Просмотров: 409 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"