19 - 20 лютага.

Беларуская мова гучыць!

Мова кожнага народа цікавая, самабытная і ўнікальная, яна адлюстроўвае культуру, традыцыі народа і лад жыцця, адкрывае перад намі шматстайны свет. У Палацы культуры горада Ліды на працягу двух дзён будзе праходзіць свята роднай мовы.
Тэматычнае адкрыццё цыклу мерапрыемстваў “Беларуская мова гучыць!” адбудзецца 19 лютага ў 18:00, у гэты ж дзень у фае Палаца культуры пачне сваю працу выстава беларускай лялькі “Лялька, як мова беларускага народа” аддзела рамёстваў і традыцыйнай культуры дзяржаўнай установы “Лідскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці”.
20 лютага свята працягнуць інфармацыйна-гульнявая праграма “Пагуляем ў роднае слова”, майстар-клас “З добрымі думкамі” па вырабе лялек-абярэгаў, спектакль “Як казкі пераблыталіся” ўзорнага тэатра “Какос” Палаца культуры горада Ліды і музычна-тэматычная праграма  “Жыве ў вяках беларускае слова”.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 54-86-91, 54-36-68.

Просмотров: 310 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"