4 верасня, пачатак у 17:00 гадзін
Літаратурны вечар-сустрэча “Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа” да Дня беларускага пісьменства | |
Дзень беларускага пісьменства – свята, якое нагадвае нам спыніць крок… Спыніцца, каб звярнуцца да крыніц беларускага друку, каб услыхаць думкі сучасных беларускіх паэтаў і спевакоў. Палац культуры запрашае ўсіх жадаючых наведаць літаратурны вечар-сустрэчу “Пісьменства і друк Беларусі – крыніца культуры і духоўнасці народа”. Разам нагадаем творы любімых паэтаў. Пазнаёмімся з новымі ідэямі вершаў лідскіх аўтараў народнага аматарскага аб'яднання «МузАльянс». Паслухаем яскравыя музычныя кампазіцыі ўдзельнікаў эстраднага калектыву рэтра-песні «Мерыдыян, музычна-эстраднага калектыву «Талісман» і эстраднай студыі «Ліда-мюзікл». Мерапрыемства адбудзецца 4 верасня а 12 гадзіне ў малай зале Палаца культуры горада Ліда. Адрас: г. Лида, ул. Янки Купалы, 1. Уваход вольны. Узроставых абмежаванняў няма. | |
|
| |
| Всего комментариев: 0 | |


































