Выязныя мерапрыемствы для дзяцей

27 красавіка ўдзельнікі ўзорнага тэатра «Какос» Палаца культуры горада Ліды паказалі дзіцячы спектакль «Як казкі пераблыталіся» у аграгадках Ліпнішкі і Геранёны і гарадскім пасёлку Юрацішкі.
Вясёлая і дынамічная пастаноўка на беларускай мове па матывах народных казак не пакінула абыякавымі і дзяцей і дарослых, а фотасесія з галоўнымі героямі акзалася сапраўдным сюрпрызам для ўсіх.
Шчырыя апладысменты гледачоў сталі лепшай узнагародай для артыстаў.







Просмотров: 208 | | Теги: дети, молодежь | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"