21 февраля, среда. Начало в 18.00

І песняй загучыць душа

21 лютага ў Палацы культуры горада Ліды пройдзе шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Міжнароднаму дню роднай мовы.

На працягу дня ўсім супрацаўнікам і наведвальнікам Палаца культуры будзе прапанована прыняць удзел у акцыі “Вітай мяне па-беларуску!”.

У 18:00 малая зала Палаца культуры ветліва расчыніць дзверы для гасцей прэстыж-бард-сустрэчы “І песняй загучыць душа”, дзе ўсе прысутныя змогуць дакрануцца да творчасці таленавітых беларускіх пісьменнікаў і кампазітараў, да пяшчотнай, мілай слыху і сэрцу роднай мовы.

Упершыню, у рамках сустрэчы, пройдзе творчая прэзентацыя карціны лідскага мастака Уладзіміра Мельнікава – “Малюся я небу…”, прысвечанай заснавальніку і мастацкаму кіраўніку беларускага вакальна-інструментальнага ансамбля “Песняры” – Уладзіміру Мулявіну. Усіх гледачоў чакае знаёмства з маладымі выканаўцамі аўтарскай песні – навучэнцамі УА "Лідскі дзяржаўны музычны каледж".

Галоўная асаблівасць сустрэчы – інтэрактыўная віктарына “А ці ведаешь ты?”, дзе ўсе жадаючыя змогуць пацвердзіць свае веды роднай мовы.

Уваход вольны.

Даведкі па тэлефонах: 8(0154)528691, 526747.

Просмотров: 133 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
© 2018 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"