18 лютага 2022

“Гаворыць сэрца роднай мовай”

Штогод 21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы.
Мова кожнага народа цікавая, самабытная і ўнікальная, яна адлюстроўвае культуру, традыцыі народа і лад жыцця, адкрывае перад намі шматстайны свет.
З нагоды гэтай падзеі, 18 лютага ў Палацы культуры горада Ліды на працягу дня будзе праходзіць свята слова “Гаворыць сэрца роднай мовай”.
Праграма абяцае быць цікавай і насычанай.
Стаць удзельнікам свята дапаможа і інтэрнэт-праект “#Беларускія рыфмы”.

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах: 80154543668, 80154546747

Просмотров: 246 | | Рейтинг: 0.0/0
Всего комментариев: 0
avatar
 
 
 
 
 
 
 
© 2024 Государственное учреждение "Дворец культуры города Лиды"